| Закон «Аб правілах беларускай артаграфіі» прыняты ў першым чытаньні |
|
|
| Паводле nn.by | |
| 25 October 2007 07 33 52 | |
|
Учора палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі».
Прадстаўляючы дэпутатам законапраект, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў заявіў: «У некаторых выпадках праблемы адзінства беларускай мовы набываюць палітычнае адценьне, нават імкненьне да вяртаньня дарэформеннага правапісу. Гэты закон стане дзейсным сродкам спыненьня практыкі непрадуманага і па сутнасьці супрацьзаконнага ўжываньня ў пэрыёдыцы так званай «тарашкевіцы». На думку Радзькова, законапраект «забясьпечыць адзінства друкаваных беларускамоўных выданьняў». Закон шмат крытыкаваўся прадстаўнікамі незалежнага грамадзтва і мовазнаўцамі, які не маглі паўплываць на ягоную распрацоўку. Новы закон уступіць у дзеяньне ад 1 верасьня 2010 году. |
| Наст. > |
|---|



