| 15 кастрычніка ацяпленне ў кватэрах не ўключаць |
|
|
| Паводле belradio.fm | |
| 09 October 2007 18 34 25 | |
|
Уключэнне ацяплення, якое папярэдне планавалася на 15 кастрычніка, адбудзецца пазней. Як паведамілі ў міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дакладнай даты, калі ўключаюць ацяпленне няма. Звычайна батарэі пачынаюць грэць пасля таго, як на працягу пяці дзён сярэднесутачная тэмпература трымаецца на адзнацы ніжэй за +8, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Пакуль па прагнозе гэтага не чакаецца. Тым не менш, ацяпленне будзе ўключана ў дзіцячых садках, школах і лякарнях ужо з 9 кастрычніка. |
| < Папяр. | Наст. > |
|---|



