Галоўная  
09 September 2010 18 14 03
Галоўнае меню
Галоўная
Наш горад
Народная гаспадарка
Цікавы I-net
Газэта "Адраджэньне"
ТБМ "За Маладэчна"
Маладэчна форум
Зваротная сувязь
Спасылкі
Уваход





Забылі пароль?
Вы не зарэгістраваныя. Рэгістрацыя
Сябры


Бясплатны хостынг
Л.Баршчэўскі: “Беларускае настаўніцтва вярнулі ў стойла” Версія для друку Адправіць на e-mail
Паводле svaboda.org   
05 October 2007 12 51 53
З Днём настаўніка! 5 кастрычніка – Усясьветны дзень настаўніка. Гэтае прафэсійнае сьвята было заснавана UNESCО ў 1994 годзе. У Беларусі дзень настаўніка адзначаецца 7 кастрычніка. Наколькі прэстыжная сёньня гэтая прафэсія? Чаму ў школах гэтак шмат пасрэдных настаўнікаў? Віталь Цыганкоў гутарыць з выкладчыкам Беларускага ліцэю імя Я. Коласа Лявонам Баршчэўскім.

 

Цыганкоў: “Які на сёньня стан беларускага настаўніцтва? Наколькі прэстыжная гэтая прафэсія? Як грамадзтва ставіцца да настаўнікаў?”

Баршчэўскі: “Беларускае настаўніцтва вярнулі ў стойла. Вярнулі ў стан даперабудовачных часоў (да 1985 году), калі настаўнік выконваў, як у расейскай імпэрыі, функцыю правадніка палітыкі, умацаваньня ўлады. Дзеля гэтага настаўнікаў актыўна выкарыстоўваюць у выбарчых камісіях для легітымізацыі існуючай улады.

Творчы пачатак, які пачаў у настаўніцтва праяўляцца ў пачатку 90-х гадоў, зноў адышоў назад. Настаўнік ня мусіць быць эгаістам, павінен заўсёды думаць пра іншых, а ня толькі пра сябе, умець аддаваць, а ня браць. Таму і стаўленьне ў грамадзтве да настаўніка вярнулася на ўзровень 1985 году. Цяпер настаўнік – гэта той, хто толькі трансьлюе празь дзяцей, у тым ліку і бацькам, волю вышэйшай улады”.

Цыганкоў: “Але апошнія дзесяцігодзьдзі неяк прынята лічыць, што настаўнікі – адны з самых кансэрватыўных слаёў насельніцтва. Яны падтрымліваюць уладу, баяцца нейкіх рэформаў, новаўвядзеньняў. Можа тут спэцыфіка працы? Кожны дзень даводзіцца нешта шмат разоў тлумачыць дзецям – як тут ня стаць кансэрватыўным?”
”Калі ты ўзяўся за настаўніцкую прафэсію, ты мусіш кожны дзень самаадукоўвацца”

Баршчэўскі: “Настаўнік проста павінен адчуваць, што ён працуе, каб аддаваць сябе, а ня браць у іншых. І такую якасьць ня выхаваеш ні ў якой пэдагагічнай установе. Павінны прыходзіць такія людзі ў настаўнікі. Але яны ў сілу розных абставінаў ідуць у іншыя сфэры.”

Цыганкоў: “Усе мы водзім сваіх дзяцей у школу і часам зьдзіўляемся, наколькі невысокі інтэлектуальны ўзровень, узровень ведаў настаўнікаў. Напрыклад, у добрай прэстыжнай беларускамоўнай гімназіі настаўніца ня вельмі добра валодае беларускай мовай, настаўніца ангельскай ня вельмі добра валодае ангельскай. Чаму гэтак адбываецца? Можа, працуе матэрыяльны чыньнік – настаўнікі атрымліваюць па 300-400 тысяч?”

Баршчэўскі: “Не, гэта тлумачыцца іншым. У многіх настаўнікаў няма магчымасьці, няма жаданьня расьці, вучыцца. Атрымалі дыплём – і ўсё, супакоіліся на гэтым. Я разумею гаспадыню, у яе шмат праблемаў хатніх. Але калі ты ўзяўся за настаўніцкую прафэсію, ты мусіш кожны дзень самаадукоўвацца, шукаць час, магчымасьці, і не спыняцца.

Ня так важны і матэрыяльны чыньнік. Тыя добрыя настаўнікі, якіх я ведаю – нягледзячы на малыя заробкі, яны такія, да якіх дзеці цягнуцца. Гэта проста трэба мець талент, гэта творчая работа, уменьне наступіць на горла сабе, умець аддаваць сябе іншым. А калі гэтага няма, то тут ніякія грошы не дапамогуць.”

Каментары (0) - Дадаць

 
< Папяр.   Наст. >
Каментары


Старонка 1 з 0 ( 0 Каментары )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
Banners
Advertisement
Розум цывілізацыі
“Свабода, якая робіцца вельмі лёгкай і якая не патрабуе гераічнага змаганьня, выраджаецца і страчвае сваю каштоўнасьць.”
-М.Бярдзяеў
Апытаньне
Ці знаёмы вы з газэтай "Моладзь Віленшчыны"?
 
Хто зараз у Online
Зараз на сайце:
Гасцёў - 11
Надвор'е
09 2010 (вечер, 21:00):
Тэмпература: 9..11°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: вост 3..5 м/с
Адн. вільг.: 78..80%
Камфорт: 8..10°C
ясно без осадков
10 2010 (ночь, 03:00):
Тэмпература: 8..10°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: вост 3..5 м/с
Адн. вільг.: 86..88%
Камфорт: 7..9°C
ясно без осадков
10 2010 (утро, 09:00):
Тэмпература: 11..13°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: ю-в 4..6 м/с
Адн. вільг.: 73..75%
Камфорт: 10..12°C
малооблачно без осадков
10 2010 (день, 15:00):
Тэмпература: 16..18°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: ю-в 3..5 м/с
Адн. вільг.: 52..54%
Камфорт: 16..18°C
облачно без осадков