Галоўная  
09 September 2010 18 23 20
Галоўнае меню
Галоўная
Наш горад
Народная гаспадарка
Цікавы I-net
Газэта "Адраджэньне"
ТБМ "За Маладэчна"
Маладэчна форум
Зваротная сувязь
Спасылкі
Уваход





Забылі пароль?
Вы не зарэгістраваныя. Рэгістрацыя
Сябры


Бясплатны хостынг
Збор сродкаў на крыж па Сысу Версія для друку Адправіць на e-mail
Паводле Наталка Бабіна, nn.by   
03 October 2007 15 59 43
Помнік СысуПомнік на магіле Анатоля Сыса да трэцяе гадавіны сьмерці паэта зьбіраецца паставіць скульптар Гэнік Лойка.
 
Камень ужо замоўлены, але на выраб бракуе грошай.

“Я добра ведаў Анатоля, ён лічыў мяне сябрам, — кажа скульптар. — Мы былі знаёмыя з тых часоў, калі ён быў у “Тутэйшых”, а я — у “Талацэ”. У мяне ёсьць скульптура, якую я зрабіў тады для “Тутэйшых”: “Вянок маладым беларускім паэтам”, цяпер яна захоўваецца ў музэі Багдановіча”. І самому Сысу Генік Лойка некалі падарыў невялікую скульптуру “Страцім-лебедзь”: “Памятаеце ягоны верш:

А ты, Страцім, адзін

у эвангельскім небе Радзімы...

Ты ляці. Не глядзі,

ты ж прывык да азёр у ільдзінах”.

Гэнік Лойка ўжо ствараў помнікі па дзеячах культуры. Напрыклад, па Міхасю Стральцову, Міхалу Дубянецкаму. Яго помнік па Сысу — стылізаваны крыж з барэльефам паэта ў цэнтры. Зьверху справа ў цярновым гнязьдзе прымасьцілася птушка, што сымбалізуе сабой «салаўінае сэрца» Беларусі. У ніжняй частцы крыжа — надпіс «Сыс Анатоль» з пазнакай году нараджэньня і сьмерці паэта.

Апроч Лойкі, у конкурсе, зладжаным аргкамітэтам па ўшанаваньні памяці паэта, бралі ўдзел скульптары Алесь Шатэрнік, Леў і Сяргей Гумілеўскія.

Помнік будзе з чорнага граніту (габро-дыябазу), вагою недзе 800 кг. Камень ужо замоўлены на заводзе «Белгран», што ў менскай Дражні.

«Спачатку яго мусяць разрэзаць, і мы перавязем яго да мяне ў майстэрню, — кажа спадар Лойка. — Менавіта на аплату паслуг заводу і транспарціроўку патрэбныя грошы — усяго паўтара мільёна рублёў. Потым пачнецца ужо менавіта мая праца».

Па словах сябра аргкамітэту, паэта Эдуарда Акуліна, усталяваньне і адкрыцьцё помніку плянуецца да трэцяй гадавіны з дня сьмерці Анатоля Сыса – у траўні 2008 г. у вёсцы Гарошкаў.

Сродкі на на выраб і ўсталяваньне помніка Сысу можна перадаць, зьвярнуўшыся па т.: (017) 284-44-04, 768-56-14 (Эдуард), (029) 955-92-04 (Гэнік).

Каментары (0) - Дадаць

 
< Папяр.   Наст. >
Каментары


Старонка 1 з 0 ( 0 Каментары )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
Banners
Advertisement
Розум цывілізацыі
“Чалавек раб таму, што свабода цяжкая, рабства ж лёгкае.”
-Мікалай Бярдзяеў
Апытаньне
Ці знаёмы вы з газэтай "Моладзь Віленшчыны"?
 
Хто зараз у Online
Зараз на сайце:
Гасцёў - 9
Надвор'е
09 2010 (вечер, 21:00):
Тэмпература: 9..11°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: вост 3..5 м/с
Адн. вільг.: 78..80%
Камфорт: 8..10°C
ясно без осадков
10 2010 (ночь, 03:00):
Тэмпература: 8..10°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: вост 3..5 м/с
Адн. вільг.: 86..88%
Камфорт: 7..9°C
ясно без осадков
10 2010 (утро, 09:00):
Тэмпература: 11..13°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: ю-в 4..6 м/с
Адн. вільг.: 73..75%
Камфорт: 10..12°C
малооблачно без осадков
10 2010 (день, 15:00):
Тэмпература: 16..18°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: ю-в 3..5 м/с
Адн. вільг.: 52..54%
Камфорт: 16..18°C
облачно без осадков