Галоўная  
06 September 2010 17 04 18
Галоўнае меню
Галоўная
Наш горад
Народная гаспадарка
Цікавы I-net
Газэта "Адраджэньне"
ТБМ "За Маладэчна"
Маладэчна форум
Зваротная сувязь
Спасылкі
Уваход





Забылі пароль?
Вы не зарэгістраваныя. Рэгістрацыя
Сябры


Бясплатны хостынг
Умей бараніць сваё Версія для друку Адправіць на e-mail
Паводле Газета "Moladz Віленшчыны" (№6)   
27 September 2007 17 58 16

Валянцін Цішко Прапануем вашай увазе інтэрвію з Валянцінам Цішко, маладым чалавекам 18 год з Маладэчна, які на працягу 6 месяцаў бараніў сваё права карыстацца грамадскім транспартам. Мы змаглі з ім пагаварыць на вуліцы, калі ён вяртаўся з чарговай "разборкі".

- Добры дзень, Валянцін! Скажыце, калі ласка, чым Вы займаецеся апошнія паўгады датычна абароны правоў?

- Прывітанне! Вось ужо амаль паўгады на ровары альбо пешкі хаджу у наш аўтобусны парк № 4. Мабыць, гэта ўжо шосты месяц, як я спрабую дабіцца справядлівасці, пакідаючы ім скаргі, але мяне там амаль што адкрытым тэкстам пасылаюць.

- Скажыце, а што з'яўляецца прычынай вашых скаргаў? У чым увогуле справа?

- Па родзе сваёй дзейнасці мне часта прыходзіцца быць у раёне Гелянова. Калі казаць дакладней, то мушу ў другой палове дня ездзіць на аўтобусе № 7 да прыпынку "Драмтэатр", а вяртаюся адтуль пасля 21.00. Па раскладзе аўтобусы ходзяць да 0.14, але пасля 21.00 я не магу даехаць дадому. Жыву я, дарэчы, на Вялікім Гасцінцы. Пару разоў я паглядзеў на гэта, як кажуць, скрось пальцы. Але калі гэта стала традыцыяй, так бы мовіць, я вырашыў даведацца, у чым жа справа.

- Ну і як, атрымалася знайсці прычыну?

- Я прыехаў у аўтапарк. Завітаў у прыёмную, каб папрасіць кнігу скаргаў і прапаноў. Але сакратарка замест таго, каб выканаць маю просьбу, пачала распытваць мяне: "Нашто Вам яна? Давайце вырашым вашу праблему мірна". Я патлумачыў, што маю права атрымаць вышэйназваную кнігу па першым патрабаванні, згодна дзеючага заканадаўства. Адным словам, яна "падняла на ногі" усіх, хто быў там з начальства. Пасля 15 хвілін размовы мне паведамілі (па-расейску, вядома ж): "Нашыя аўтобусы ходзяць так, як трэба. Вы нешта выдумляеце".

Я запісаў скаргу і пайшоў. Што мяне ўразіла, дык гэта тое, што да мяне ніводнай скаргі ніхто не пісаў. Праз колькі дзён мне дадому патэлефанаваў Аляксей Міхайлавіч - інжэнер па пасажырскіх перавозках. Сваім лямантам і неўраўнаважанасцю ён ледзьве не давёй да інфаркту маю маці. Мне прыйшлося яшчэ раз ісці ў аўтапарк

- Прабачце, а як сталася так, што скаргу пісалі Вы, а размаўляў Аляксей Міхайлавіч з Вашай маці?

- Проста я на вуліцу выйшаў, а тут патэлефанавалі і просяць мяне. Мяне няма, але маці вырашыла адказаць на ўсе іх пытанні за мяне. Калі я прыйшоў, то мая маці нагадвала сабой чайнік, які вось-вось узарвецца.

- Зразумела. А цяпер вернемся да таго, што Вы мусілі прыйсці ў аўтапарк яшчэ раз.

- Сапраўды. Я прыйшоў да гэтага інжэнера, а ён мне суне нейкія БУЛЫ, ведамасці. І кажа, што ўсе аўтобусы былі на маршруце. Пасля назваў мяне ідыётам і амаль паслаў куды падалей. Я папярэдзіў, што так проста я гэтага не пакіну, што я пайду ў выканкам. На што мне Аляксей Міхайлавіч сказаў: "Я і Ідэльчыку і Касабуцкаму пакажу тыя ж самыя дакументы, і нічога ты не дакажаш".

Але гэта было дзесьці месяцы 2 таму. Я падумаў, што ў мяне сапраўды нешта не так з галавою і вырашыў пачакаць. 25 ліпеня а 23 гадзіне прыходзіць дадому мая маці і кажа, што ізноў аўтобусы не прыйшлі. Разам мы патэлефанавалі дыспечару і запыталі, у чым справа. Але акрамя таго, што 24 і 25 аўтобусы зышлі з маршруту, яна нам нічога не паведаміла.

- Сёння я мусіў яшчэ раз ісці туды.

- Вас там, напэўна, ужо пазнаваць пачалі?

- Так, сапраўды. Першай мяне пазнала сакратарка. Я папрасіў кнігу скаргаў, на што прагучаў адказ: "Што, ізноў тое ж самае пісаць будзеце?". На гэты раз мне давялося гаварыць з намеснікам дырэктара. Самаго дырэктара я так ні разу і не знайшоў на месцы. Я расказаў намесніку і пра тое, што аўтобусы не прыходзяць, і пра тое, што расклад стары вісіць на прыпынку "Драмтэатр". Мне паабяцалі, што разбяруцца. А яшчэ падзякавалі за інфармацыю. Толькі гэтыя словы я чуў ужо не першы раз. Я напісаў яшчэ адну скаргу і  вырашыў ісці да апошняга.

- Вы прыкавалі сябе наручнікамі да батарэі, ці з поясам шахіда леглі пад колы аўтобуса № 7?

- (смяецца) Не, што Вы! Ні ў якім разе. Я проста пайшоў у выканкам. Праўда там мяне таксама накіроўвалі па кабінетах, але пасля адправілі да спадара Ідэльчыка Яфіма Аронавіча, сказаўшы, што ён адказны за аўтатранспарт нашага гораду. Цяпер ужо Ідэльчыку я выклаў сутнасць сваёй праблемы. Ён тут жа патэлефанаваў дырэктару аўтапарку, сп.Караваю, і "ласкава" папрасіў прыйсці да яго ў прыёмную, дзе яго буду чакаць я.

Цягам размовы выплыла яшчэ некалькі заўваг да дырэктара. Ён быў ужо на працы, а таму запрапанаваў Ідэльчыку, каб я падыйшоў у аўтапарк. Праўда спадар Ідэльчык не паддаўся. Ён аблажыў дырэктара такім адборным матам, што нават мне стала страшна, але з такімі, як Каравай, па-іншаму, бачна, нельга. Каравай абяцаў прыйсці праз 15 хвілін. І  амаль паспеў - ён прыйшоў праз 35 хвілін. Як кажуць, на задніх лапках там перада мной скакаў і прасіў прабачэння. Ён абяцаў "... усіх наказаць і выправіць памылкі і непаладкі ..." Дарэчы, ён адзіны, хто са мною размаўляў па-беларуску. Я ўсё ж такі не веру, што нешта зменіцца, а таму рыхтуюся ісці яшчэ вышэй.

- Што б Вы маглі на развітанне пажадаць, або сказаць нашым чытачам?

- Першае - не бойцеся бараніць свае правы. А другое - у добры шлях.

Гутарыў Васіль Пройма

Каментары (5) - Дадаць

 
< Папяр.   Наст. >
Каментары

Скажите пжалуйсто,когда же Вы ответите на мою просьбу? Я хочю узнать что небуть новое о Тишко. И вообще, где он, что с ним?..

Напісаў 111,
Дата 10/30/2007 Час 13:23

Сп.Цішко правільна робіць, што змагаецца за свае правы. Малады чалавек з актыўнай грамадскай пазыцыяй заслугоўвае павагі. Сп.Цішко, рэспект!

Напісаў matushka,
Дата 10/09/2007 Час 15:15

Откуда такой интерес, спрашиваете вы? Отвечяю.
Проста я его знаю ещё с первого класса. И могу сказать, что рыльце у него в пушку конкретно. А что до моеги правописания, так это не ваше дело. Сами писаць научитесь. А то 'клясики'. Тфу, а ещё билорусы. По билорусски писать научитесь...
А вообще мне просто интересно, что на этот раз скажет Тишко про свою жизнь. Соврёт или правду зкажет. Вот, так что если у вас есть возможность, то дайте мне поговорить с ним хотя бы через интернет. Я сейчас далеко от Родины, да и он, на сколько я знаю, на Украине.

Напісаў 111,
Дата 10/09/2007 Час 13:46

сп.111, вы ў школе навучалісь?
нават на расейскай мове напісаць нармалёва не можыш. У вашых словах няма ані якай ляксічнай сувязі.Вучыся!!!

Напісаў Alizar,
Дата 10/06/2007 Час 09:08

Да!... Тишко опяь пропиарился. Прикольно канечно.Я хоть и поливаю всех вас грязью, но всётаки, кто он такой? Хотелось бы прочитать интерьвью с ним: про его жизнь и вообще.

Ад адміна: А адкуль такая цікавасьць да асобы сп.Цішко з Вашага, сп.111, боку? Маеце што доказнае - калі ласка, наш сайт гатовы прадаставіць Вам слова ці то тут, у каментарах, ці то на форуме. Толькі, калі ласка, па справе, а не проста "с пустого в порожнее".

Напісаў 111,
Дата 10/04/2007 Час 13:19

 1 
Старонка 1 з 1 ( 5 Каментары )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
Banners
Advertisement
Розум цывілізацыі
“Калі свабода зьнікла, яшчэ застаецца краіна, але Айчыны ўжо няма.”
-Франсуа Шатобрыян
Апытаньне
Ці знаёмы вы з газэтай "Моладзь Віленшчыны"?
 
Хто зараз у Online
Зараз на сайце:
Гасцёў - 1
Надвор'е
06 2010 (вечер, 21:00):
Тэмпература: 10..12°C
Атм. ціск.: 751..753мм.р.с.
Вецер: с-в 3..5 м/с
Адн. вільг.: 83..85%
Камфорт: 10..12°C
малооблачно без осадков
07 2010 (ночь, 03:00):
Тэмпература: 7..9°C
Атм. ціск.: 751..753мм.р.с.
Вецер: с-в 2..4 м/с
Адн. вільг.: 89..91%
Камфорт: 6..8°C
ясно без осадков
07 2010 (утро, 09:00):
Тэмпература: 10..12°C
Атм. ціск.: 751..753мм.р.с.
Вецер: с-в 3..5 м/с
Адн. вільг.: 73..75%
Камфорт: 9..11°C
малооблачно без осадков
07 2010 (день, 15:00):
Тэмпература: 17..19°C
Атм. ціск.: 750..752мм.р.с.
Вецер: с-в 2..4 м/с
Адн. вільг.: 47..49%
Камфорт: 17..19°C
малооблачно без осадков