Галоўная  
09 September 2010 18 17 45
Галоўнае меню
Галоўная
Наш горад
Народная гаспадарка
Цікавы I-net
Газэта "Адраджэньне"
ТБМ "За Маладэчна"
Маладэчна форум
Зваротная сувязь
Спасылкі
Уваход





Забылі пароль?
Вы не зарэгістраваныя. Рэгістрацыя
Сябры


Бясплатны хостынг
Фэстываль «Рок-Кола» пройдзе ў 17-ты раз Версія для друку Адправіць на e-mail
Паводле music.fromby.net   
13 September 2007 07 17 07

 26 і 27 кастрычніка ў Полацку пройдзе буйнейшы на тэрыторыі Беларусі рок-фэст «Рок-Кола». Арганізатар фэсту Сяргей Анішчанка: «Гэтым разам сусьветных зорак запрашаць ня будзем, але пэўна, што ўсё пройдзе сьціпла і з густам». Па традыцыі ў межах фэстывалю пройдзе конкурс маладых гуртоў і гала-канцэрт. Госьці сёлетняга фэстывалю - «Крама», «Стая» і «Deimos».

«Адна з маіх даўнішніх мараў зьдзейсьнілася летась, - кажа кіраўнік „Рок-Кола“ Сяргей Анішчанка. – У Полацку выступіла „Аліса“. Таму сёлета мы вырашылі не замарочвацца на пошуку нейкай супэрзоркі, а засяродзіцца на маладых выканаўцах, бо найперш для іх гэты фэст задумваўся». Па традыцыі – у межах «Рок-Кола» пройдзе конкурс маладых гуртоў, куды можа трапіць кожны ахвочы. Пакуль аніякіх спэцыфічных патрабаваньняў да канкурсантаў арганізатары не выстаўляюць. Раней, напрыклад, адной з умоваў удзелу ў конкурсе была наяўнасьць хоць бы адной песьні па-беларуску. Летась жа фэстываль быў прысьвечаны гурту «Мясцовы час», таму кожны выступоўца меўся прапанаваць свой кавэр твору знанай полацкай каманды. «Мяне неаднойчы прасілі мясцовыя музыкі прысьвяціць гэты фэстываль Віктару Цою, некаторыя полацкія і наваполацкія каманды нават песьні яго ўжо адрэпетавалі, аднак на гэты крок мы наўрад ці пойдзем, бо ня бачым тут сувязі з нашым фэстам», - апавядае Сяргей Анішчанка.

У якасьці гасьцей сёлетняга фэсту арганізатары плянуюць запрасіць леташняга пераможцу «Рок-Кола» – гурт «Deimos» з Смаленску, гурт «Крама», які прэзэнтуе Полацку свой новы альбом «Жыцьцё – дзіўны сон», а таксама гурт «Стая». Удзел апошніх Аніса тлумачыць так: «Надта любяць у нас у горадзе Кіпелава, чаму не пайсьці насустрач публіцы і не запрасіць музыкаў, што граюць у яго стылі».

Генэральны інфармацыйны спонсар фэстывалю «Рок-Кола-2007» – інтэрнэт-партал «Тузін Гітоў».

Каментары (0) - Дадаць

 
< Папяр.   Наст. >
Каментары


Старонка 1 з 0 ( 0 Каментары )
©2006 MosCom

Каб пакінуць/прачытаць каментары - зарэгіструйцеся (залагіньцеся)
Banners
Advertisement
Розум цывілізацыі
“Свабода ў сапраўднасьці і азначае заўсёдны выбар паміж альтэрнатывамі і, што яшчэ важней, свабодны выбар патрабуе стварэньня новых альтэрнатываў... але заўсёды існуе пэўны кошт свабоды — высілкі, рызыка, трывога. Нежаданьне плаціць гэты кошт і робіць людзей несвабоднымі.”
-Рымантас Кочунас
Апытаньне
Ці знаёмы вы з газэтай "Моладзь Віленшчыны"?
 
Хто зараз у Online
Зараз на сайце:
Гасцёў - 11
Надвор'е
09 2010 (вечер, 21:00):
Тэмпература: 9..11°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: вост 3..5 м/с
Адн. вільг.: 78..80%
Камфорт: 8..10°C
ясно без осадков
10 2010 (ночь, 03:00):
Тэмпература: 8..10°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: вост 3..5 м/с
Адн. вільг.: 86..88%
Камфорт: 7..9°C
ясно без осадков
10 2010 (утро, 09:00):
Тэмпература: 11..13°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: ю-в 4..6 м/с
Адн. вільг.: 73..75%
Камфорт: 10..12°C
малооблачно без осадков
10 2010 (день, 15:00):
Тэмпература: 16..18°C
Атм. ціск.: 753..755мм.р.с.
Вецер: ю-в 3..5 м/с
Адн. вільг.: 52..54%
Камфорт: 16..18°C
облачно без осадков