| З Днём нараджэньня! |
|
|
| Паводле Прэс-служба "Маладэчна за Свабоду" | |
| 31 August 2007 22 37 20 | |
|
Паважаныя наведвальнікі! Учора на нашу паштовую скрыню мы атрымалі ліст наступнага зьместу: "30 жніўня - Дзень нараджэньня грамадзяніна Лукашэнкі, які быў перышым Прэзідэнтам Беларусі да таго часу, пакуль не ўзурпаваў уладу незалежнай краіны ў цэнтры Эўропы. Да сёньняшняга дню сілаю і падманам гэты чалавек ўтрымлівае ўладу". Моладзевыя актывісты Маладэчна сьцьвярджаюць, што 30 жніўня вывесілі расьцяжку "За Свабоду" на мосьце на самым ўезьдзе ў горад з боку Смургоньскага накірунку і прымеркавалі гэтую падзею да 53-га Дня народзінаў "усенароднаабранага прэзідэнта". Можна здагадацца, што лёзунг, які бачны на белым палотнішчы - гэта пажаданьне, а дакладней жаданьне віншавальнікаў. Вось дык народная любоў!
|
| < Папяр. | Наст. > |
|---|



