Галоўная  
09 May 2008 22 05 07
Галоўнае меню
Галоўная
Наш горад
Народная гаспадарка
Цікавы I-net
Газэта "Адраджэньне"
ТБМ "За Маладэчна"
Маладэчна форум
Зваротная сувязь
Спасылкі
Уваход





Забылі пароль?
Вы не зарэгістраваныя. Рэгістрацыя
Сябры


Бясплатны хостынг
За Дзядамі ідзе моладзь
Паводле Kryvich   
01 December 2007 10 53 59

Дзяды ідуць па Беларусі. Шмат у якіх гарадах нашай Бацькаўшчыны адбыліся мітынгі, акцыі з гэтай нагоды. Была ўшанавана памяць продкаў. Таксама гэты год лічыцца Годам Памяці, бо 70 год назад у канцы кастрычніка быў пік масавых растрэлаў НКУСаўцамі беларускіх нацыянальных дзеячаў.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Закон «Аб правілах беларускай артаграфіі» прыняты ў першым чытаньні
Паводле nn.by   
25 October 2007 07 33 52
Учора палата прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняла законапраект «Аб правілах беларускай артаграфіі і пунктуацыі».

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
У Беларусі з’явіцца нацыянальны гістарычны музей.
Паводле БелТА   
25 October 2007 07 31 56
Плануецца, што нацыянальны гістарычны музей з’явіцца на базе Нацыянальнага музея гісторыі і культуры. Ён павінен стаць адной з вядучых устаноў культуры рэспублікі.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Прыйшоў наш час!
Паводле http://www.europeanmarch.org   
13 October 2007 20 07 15

Еўрапейскі марш-200714 кастрычніка а 14 гадзіне ў Беларусі пачнецца Еўрапейскі Марш. Кожны з нас сёння вырашае: ісці ці не ісці?

ЯНЫ ПАДТРЫМАЛІ ЕЎРАПЕЙСКІ МАРШ

Мік Джаггер, Хаўер Салана, Ангела Меркель, Беніта Ферэра-Вальднер, Вацлаў Гавэл, Януш Анышкевіч, Рональд Пафала, Эльмар Брок, Богдан Кліх, Элізабэт Шродтэр, Ханс-Георг Вік, Герд Гройне, Том Стопард і шмат іншых сяброў Беларусі ў Еўропе і свеце.

 

ЯНЫ ПРЫЙДУЦЬ НА ЕЎРАПЕЙСКІ МАРШ

Аляксандр Мілінкевіч, Віктар Івашкевіч, Мікола Статкевіч, Міхаіл Марыніч, Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка, Станіслаў Багданкевіч, Юры Хадыка, Іна Кулей, Зміцер Бандарэнка, Ірына Халіп , Уладзімір Халіп, Анатоль Ляўковіч, Людміла Гразнова, Павал Севярынец, Зміцер Хведарук, Валеры Леванеўскі, Ігар Рынкевіч, Алег Воўчак, Валянцін Голубеў, Алесь Пашкевіч, Алесь Марачкін, Адам Глобус, Адам Мальдзіс, Рыгор Барадулін, Уладзімір Арлоў, Валеры Шчукін, Алесь Бяляцкі, Жана Літвіна, Валянціна Трагубовіч, Валеры Дранчук, Ігар Варашкевіч, Аляксандр Кулінковіч, Алесь Пушкін, Сяргей Харэўскі, Кася Камоцкая, а разам з імі тысячы і тысячы сапраўдных грамадзян Беларусі.

Еўрапейскі Марш дазволены. Перашкодзіць можа толькі лянота ці жаданне жыць пры дыктатуры.

А ШТО 14 КАСТРЫЧНІКА БУДЗЕЦЕ РАБІЦЬ ВЫ?

Каментары (0) - Дадаць

 
15 кастрычніка ацяпленне ў кватэрах не ўключаць
Паводле belradio.fm   
09 October 2007 18 34 25
Уключэнне ацяплення, якое папярэдне планавалася на 15 кастрычніка, адбудзецца пазней. Як паведамілі ў міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дакладнай даты, калі ўключаюць ацяпленне няма.
Звычайна батарэі пачынаюць грэць пасля таго, як на працягу пяці дзён сярэднесутачная тэмпература трымаецца на адзнацы ніжэй за +8, паведамляе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Пакуль па прагнозе гэтага не чакаецца. Тым не менш, ацяпленне будзе ўключана ў дзіцячых садках, школах і лякарнях ужо з 9 кастрычніка.

Каментары (0) - Дадаць

 
А.Мілінкевіч наведаў Маладзечна і Вілейку (ФОТА)
Паводле milinkevich.org   
06 October 2007 17 41 00
А.Мілінкевіч Учора лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч наведаў Маладзечна і Вілейку.

Падчас сустрэчы з актывістамі і прыхільнікамі Руху “За Свабоду” былі ўзняты пытанні падрыхтоўкі да Еўрапейскага Маршу, пабудовы сеткі Руху, тэма пашырэння інфармацыі. Удзел у сустрэчы прымалі таксама актывісты з Мядзеля і Валожына.

Каментары (2) - Дадаць

Падрабязней...
 
Уручаныя прэміі за самыя недарэчныя адкрыцьці году
Паводле GZT.ru (пераклад - nn.by)   
05 October 2007 17 38 11
Шнобелеўская прэмія«Швэдзкі стол» стаў даволі распаўсюджанай зьявай у сьвеце грамадзкага харчаваньня. І ня менш распаўсюджанай стала сцэна: наесца чалавек «ад пуза» й ідзе ўперавалачку, аслабіўшы папругу й схапіўшыся за жывот. Ідзе й бядуе: «І навошта я зьеў так шмат?». Браян Уэнсынк, прафэсар Корнэльскага ўнівэрсытэту (ЗША, штат Нью‑Ёрк) дакладна ведае прычыну такіх паводзінаў: чым больш ежы, тым больш чалавек есьць. І ў яго ёсьць бяздонная талерка з супам, якая дазволіла яму гэтую тэзу даказаць.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Л.Баршчэўскі: “Беларускае настаўніцтва вярнулі ў стойла”
Паводле svaboda.org   
05 October 2007 12 51 53
З Днём настаўніка! 5 кастрычніка – Усясьветны дзень настаўніка. Гэтае прафэсійнае сьвята было заснавана UNESCО ў 1994 годзе. У Беларусі дзень настаўніка адзначаецца 7 кастрычніка. Наколькі прэстыжная сёньня гэтая прафэсія? Чаму ў школах гэтак шмат пасрэдных настаўнікаў? Віталь Цыганкоў гутарыць з выкладчыкам Беларускага ліцэю імя Я. Коласа Лявонам Баршчэўскім.

 

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Альтэрнатыва расiйскiм энергарэсурсам – ёсць!
Паводле Глеб Хмяльнiцкi., «Народная воля»   
05 October 2007 12 32 44
АльтэрнатываНа дварэ iзноў восень. Праз якi месяц-два краiна паўстане перад праблемай зiмоўкi. Можна не сумнявацца, што зноў пачнуцца “газавыя войны” памiж Мiнскам i Масквой, узаемныя папрокi i абвiнавачваннi. За апошнiя гады карцiна ўжо стала традыцыйнай. I гэта не здзiўляе: беларуская энергетыка на 95% залежыць ад расiйскiх энергарэсурсаў. Таму i будзе Мiнск плацiць такую цану, якую запатрабуе Масква. Аднак iснуе альтэрнатыва. Альтэрнатыва простая: пазбавiць Маскву манаполii на пастаўкi прыроднага газу ў Беларусь. Аўтар iдэi Балта-Чарнаморскага нафтавага калектара Станiслаў Гусак, якi 30 гадоў прапрацаваў у беларускай энергетыцы, перакананы: альтэрнатыва расiйскiм энергарэсурсам ёсць.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Якое надвор'е нас чакае?
Паводле інфармацыйных крыніцаў   
05 October 2007 12 23 07

У пятніцу, 5 кастрычніка, на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—9 градусаў, на тарфяніках месцамі чакаюцца слабыя замаразкі — ад нуля да мінус 1 градуса. Удзень будзе ад 10 да 16 градусаў вышэй за нуль.

У суботу, 6 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 градусаў цяпла. Удзень — 9—15 градусаў вышэй за нуль.

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 градусаў, на тарфяніках — слабыя замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў. Удзень стане на 2—3 градусы халадней і тэмпература паветра не перавысіць 6—13 градусаў цяпла.

Каментары (0) - Дадаць

 
Дзе варта быць у гэтую нядзелю
Паводле nn.by   
04 October 2007 16 16 35
Рок‑фэст у Бабруйску
 
Фэст аўтарскай песьні ў Вялейцы
 
Талькаўскі фэстываль

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Да Еўрапейскага Марша засталося 10 дзён
Паводле europeanmarch.org   
04 October 2007 16 08 00
ЕМ-2007 14 кастрычніка ў Менску пройдзе Еўрапейскі Марш. Плануецца, што акцыя пачнецца а 14 гадзіне на Кастрычніцкай плошчы.
Ідэя правядзення Еўрапейскага Марша нарадзілася ў беларускай грамадзянскай супольнасці як рэакцыя на зварот Еўразвяза да ўрада і народа Беларусі «Што Еўрапейскі Звяз можа даць Беларусі». У нашай краіне гэты дакумент вядомы як «12 прапаноў Еўразвяза».

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
TUTэйшыя. Захар Шыбека: Мінск становіцца вар’яцкім горадам
Паводле Аляксандр Заяц, tut.by   
03 October 2007 16 08 25
Захар ШыбекаНе так даўно Мінск адзначыў Дзень горада.
Доктар гістарычных навук Захар Шыбека вывучае гісторыю беларускай сталіцы не адзін дзесятак гадоў, і знайсці больш дасведчанага спецыяліста вельмі цяжка.
Захар Васільевіч з’яўляецца аўтарам шэрагу кніг і навуковых прац. Яго меркаванні заўсёды выклікаюць інтарэс у шырокіх колах.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Збор сродкаў на крыж па Сысу
Паводле Наталка Бабіна, nn.by   
03 October 2007 15 59 43
Помнік СысуПомнік на магіле Анатоля Сыса да трэцяе гадавіны сьмерці паэта зьбіраецца паставіць скульптар Гэнік Лойка.
 
Камень ужо замоўлены, але на выраб бракуе грошай.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Умей бараніць сваё
Паводле Газета "Moladz Віленшчыны" (№6)   
27 September 2007 17 58 16

Валянцін Цішко Прапануем вашай увазе інтэрвію з Валянцінам Цішко, маладым чалавекам 18 год з Маладэчна, які на працягу 6 месяцаў бараніў сваё права карыстацца грамадскім транспартам. Мы змаглі з ім пагаварыць на вуліцы, калі ён вяртаўся з чарговай "разборкі".

- Добры дзень, Валянцін! Скажыце, калі ласка, чым Вы займаецеся апошнія паўгады датычна абароны правоў?

- Прывітанне! Вось ужо амаль паўгады на ровары альбо пешкі хаджу у наш аўтобусны парк № 4. Мабыць, гэта ўжо шосты месяц, як я спрабую дабіцца справядлівасці, пакідаючы ім скаргі, але мяне там амаль што адкрытым тэкстам пасылаюць.

Каментары (5) - Дадаць

Падрабязней...
 
Пакараньне дыктатара
Паводле Сяргей Богдан, nn.by   
27 September 2007 17 48 09
Ён быў насуперак канстытуцыі абраны на трэці тэрмін, але скончыць свае дні ў турме.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Камуналка не падаражэе да канца году
Паводле nn.by   
27 September 2007 17 42 19
Тарыфы на паслугі ЖКГ да канца году ня зьменяцца, паведаміла БелТА са спасылкай на Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Выйшла аўдыёкніга Міколы Ермаловіча
Паводле nn.by   
27 September 2007 06 58 20

 

Гэта першае выданьне паэзіі, філязофіі і публіцыстыкі Міколы Ермаловіча(слынны гісторык, грамадскі дзеяч, ганаровый грамадзянін г.Маладэчна)

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
19 верасьня — дзень бел-чырвона-белага сьцяга й Пагоні
Паводле Administrator   
19 September 2007 17 31 33

"Маладэчна за Свабоду" шчыра віншуе ўсіх маладачанцаў з Днём нацыянальная сімволікі! Жыве Беларусь і будзе жыць вечна!!!

19 верасьня 1991 году на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету была прынятая новая назва краіны — Рэспубліка Беларусь, а таксама зацьверджаныя дзяржаўныя сымбалі — герб «Пагоня» і бел‑чырвона‑белы сьцяг. Як гэта адбывалася, згадвае сябра Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, старшыня дэпутацкай камісіі ў замежных справах Пятро Садоўскі. 

 

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Фэстываль «Рок-Кола» пройдзе ў 17-ты раз
Паводле music.fromby.net   
13 September 2007 07 17 07

 26 і 27 кастрычніка ў Полацку пройдзе буйнейшы на тэрыторыі Беларусі рок-фэст «Рок-Кола». Арганізатар фэсту Сяргей Анішчанка: «Гэтым разам сусьветных зорак запрашаць ня будзем, але пэўна, што ўсё пройдзе сьціпла і з густам». Па традыцыі ў межах фэстывалю пройдзе конкурс маладых гуртоў і гала-канцэрт. Госьці сёлетняга фэстывалю - «Крама», «Стая» і «Deimos».

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
З Днём нараджэньня!
Паводле Прэс-служба "Маладэчна за Свабоду"   
31 August 2007 22 37 20
 За Свабоду!
Паважаныя наведвальнікі! Учора на нашу паштовую скрыню мы атрымалі ліст наступнага зьместу:
"30 жніўня - Дзень нараджэньня грамадзяніна Лукашэнкі, які быў перышым Прэзідэнтам Беларусі да таго часу, пакуль не ўзурпаваў уладу незалежнай краіны ў цэнтры Эўропы. Да сёньняшняга дню сілаю і падманам гэты чалавек ўтрымлівае ўладу".
Моладзевыя актывісты Маладэчна сьцьвярджаюць, што 30 жніўня вывесілі расьцяжку "За Свабоду" на мосьце на самым ўезьдзе ў горад з боку Смургоньскага накірунку і прымеркавалі гэтую падзею да 53-га Дня народзінаў "усенароднаабранага прэзідэнта". Можна здагадацца, што лёзунг, які бачны на белым палотнішчы - гэта пажаданьне, а дакладней жаданьне віншавальнікаў.  Вось дык народная любоў!

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
29 - Дзень памяці (Фота)
Паводле Моладзевая супольнасьць "За Маладэчна"   
30 August 2007 12 11 07

29 - Дзень Памяці

29 жніўня адбыўся чарговы Дзень памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў у Маладэчне.

Моладзевыя актывісты прыйшлі а 19 гадзіне да камяню-помніка "Пакутнікам за Волю і Незалежнасьць Беларусі", каб паставіць сьвечкі Памяці. На працягу гадзіны некалькі групак маладых людзей падыходзіла да камяню і запальвала сьвечкі, ушаноўваючы Памяць продкаў, якія пацярпелі ад сталінскага рэжыму.

Каментары (1) - Дадаць

 
На беларускай мове навучаецца толькі кожны пяты
Паводле nn.by   
17 August 2007 18 41 07
На беларускай мове ў Беларусі навучаюцца 21,5% школьнікаў. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы» (ТБШ) Алесь Лозка.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
З Днём Незалежнасці!
Паводле Administrator   
27 July 2007 09 29 53
Сёння спаўняецца 17 год з моманту, калі адбылася лёсавызначальная гістарычная падзея. 27 ліпеня 1990 года ў Мінску была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, якая зацьвердзіла права беларусаў на самавызначэнне, пабудову дзяржавы з самастойнай унутранай і знешняй палітыкай, прыярытэтнае развіццё нацыянальнай культуры, адраджэнне сваёй мовы, развіццё нацыянальна арыентаваных эканамічных стасункаў.

Гэты важны для нашай дзяржавы дакумент стаў першым афіцыйным крокам на шляху да пабудовы вольнай Беларусі. Дзень 27 ліпеня адкрыў новую старонку у Беларускай гісторыі

"Маладэчна за Свабоду" шчыра віншуе ўсіх маладачанцаў з Днём Незалежнасьці. Разам мы зробім наш горад свабодным, а Беларусь дэмакратычнай і эўрапейскай краінай. Жыве Беларусь!

Каментары (0) - Дадаць

 
Фільм "Плошча"
Паводле прэс-службы супольнасці "За Маладэчна"   
23 July 2007 15 36 05
                               ПЛОШЧА
Фільм распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску, калі дзесяткі тысяч чалавек вышлі на вуліцы абараніць свой выбар і сваю краіну ад фальсіфікацый і татальнай хлусні падчас прэзідэнцкіх выбараў. “У краіне з’явілася новая сіла. Гэта моладзь, якая мае іншыя каштоўнасці, свае погляды і не баіцца іх адстойваць. Валодае беларускай мовай, добра ведае сваю гісторыю і хоча адрадзіць Беларусь, нягледзячы на ўсе перашкоды”, – заявіў Юры Хашчавацкі, калі распавядаў пра свой новы фільм “Плошча”.
Калі вы жадаеце атрымаць фільм "Плошча" на CD альбо DVD, калі ласка, паведаміце па адрэсе Гэты адрас e-mail абаронены ад спам-ботаў. Каб убачыць яго, у Вас павінен быць уключаны Java-Script

Каментары (2) - Дадаць

 
Вакзал Маладэчна сёньня (ФОТА)
Паводле Бусел & Kryvic   
23 July 2007 00 29 06

  Вакзал Маладэчна Фота з сайта radzima.org

 

 

 

 

 

 

 

 

Вакзальны будынак Маладэчна ўчора (зьлева) і сёньня (з правага боку). Зараз ідзе капітальны рамонт...

Яшчэ фота... 

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
“Працуем у звычайным рэжыме...”, альбо чуткі нашага гарадка (ФОТА)
Паводле Моладзевая супольнасьць “За Маладэчна”   
20 July 2007 16 15 12

Дзіцячая бальніца

На мінулым тыдні прадстаўнікі моладзевай супольнасьці “За Маладэчна” завіталі ў прыёмны пакой дзіцячай бальніцы. Замест таго, каб пісаць бессэнсоўныя лісты ад грамадзкасьці чыноўніцтву горада, на якія загадзя вядомыя “шчырыя” адказы касабуцкіх-ідэльчыкаў, актыўныя гараджане вырашылі выбрацца ў разьведку на месца падзеяў.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Кастынг на Купалу (+фотарэпартаж)
Паводле Юрась Бусел, "Маладэчна за Свабоду"   
11 July 2007 23 42 33
Разам!

З самае раніцы надвор’е сьцьвярджала, што сьвята будзе сапсаванае. Людзі казалі, што гэта ўвогуле першы раз за апошнія гады такое дажджлівае Купальле. У мінулым годзе, напрыклад, наведвальнікі прыроднага раю ў мястэчку Вязынка Маладачанскага раёна з задавальненьнем уладкоўваліся на траве і атрымоўвалі асалоду ад навакольных падзеяў.

7 ліпеня радзіма Купалы сустракала няшмат люду. З большага, на сьвяце прысутнічалі тамтэйшыя, менчукі і маладачанцы.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Парафіяльнае сьвята ў Маладэчна
Паводле Валянцін Цішко, Фота: Kryvich   
25 June 2007 23 32 11
Сапраўднае сьвята17 чэрвеня ў маладэчанскай парафіі Хрыста Чалавекалюбцы Беларускай грэка-каталіцкай Царквы (БГКЦ) было вялікае сьвята. Да парафіян Маладэчна прыехалі вялікія госьці.
Сярод іх: Апостальскі Візытатар для грэка-каталікоў Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, дапаможны Біскуп Кіеўскай архіяпархіі Багдан Дзюрах і Экзарх Праскі Уладыка Ладыскаў. 

Каментары (1) - Дадаць

Падрабязней...
 
Жыве Беларусь!
Паводле "Маладэчна за Свабоду"   
19 June 2007 00 33 35
АкцыяЯшчэ некалькі фотаздымкаў, зробленых у панядзелак, 18 чэрвеня, на трэці дзень з таго часу, як расьцяжка "Жыве Беларусь" з'явілася да даху аднаго з дамоў Маладэчна.
 
Вось так моладзевыя актывісты Маладэчна вітаюць землякоў і гасьцёў горада (на фотаздымках - ракурс з боку дарогі ад прыпынку "Фэстывальны" электрацыі Маладэчна-Менск).
  
Будзеце ў тых краёх, абавязкова зірніце ўгору. А тады хаця б у думках хай прагучыць: "ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!" 

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
Маладэчна па-наску прывітала гасьцей
Паводле Юрась Бусел, "Маладэчна за Свабоду"   
17 June 2007 22 57 04

Маладэчна за Свабоду

15-16 чэрвеня ў Маладэчне адбыўся традыцыйны фэстываль беларускай песьні і паэзіі. Афіцыйныя ўлады і незалежная дэмакратычная супольнасьць па-рознаму сустрэлі гэтую імпрэзу і ейных гасьцёў.

Замест чырвона-зялёнага "флага" гасьцёў з розных куткоў нашай Бацькаўшчыны вітала своеасаблівая "вольная брама" з двух бел-чырвона-белых сьцягоў. Горад Маладэчна, калі верыць незвычайнай камбінацыі знакаў на ўезьдзе, пераўтварыўся ў "Маладзечна за Свабоду". На даху аднаго з дамоў з'явілася самаробная расьцяжка "Жыве Беларусь"... Але ўсё па парадку.

Каментары (1) - Дадаць

Падрабязней...
 
У Акадэміі кіраваньня выдатнікі непатрэбныя
Паводле Сямён Печанко, nn.by   
25 May 2007 08 27 07
Юрась Алейнік
 
З Акадэміі кіраваньня адлічаны студэнт‑выдатнік Юрась Алейнік. Нягледзячы на тое, што сярэдні бал за 4 курсы вучобы ў яго складае 8,4, а апошнюю сэсію ён здаў на «дзявяткі», дэкан факультэту Ўладзімер Язэпчык заявіў, што такі чалавек не можа вучыцца ў Акадэміі.

Каментары (2) - Дадаць

Падрабязней...
 
Кажуць, рэпрэсіі ня модныя...
Паводле Юрась Бусел, моладзевая супольнасьць "За Маладэчна"   
14 May 2007 01 21 19

 “Той, хто ня памятае мінулага, ня варты і будучага” 

 Сёлета гадавіна бадай што самай страшнай у гісторыі падзеі ўІгар Кузьняцоўсіх часоў і народаў. Менавіта 70 гадоў таму рэпрэсіі бальшавіцкай улады супраць свайго ж народа набылі жудасны па сваёй колькасьці і якасьці масштаб. Колькі чалавек сталі ахвярамі сталінскага тэрору, не могуць адказаць гісторыкі і ў наш час. І наўрад ці калісьці змогуць, бо масавыя расстрэлы і дэпартацыі ў Сібір праходзілі без суда і следзтва. А калі і было нейкае падабенства судоў (вядомыя ў гісторыі “двойкі” ды “тройкі”), то толькі дзеля справаздачы. Але той факт, што ахвярамі бальшавізму ў той ці іншай форме сталі дзесяткі мільёнаў чалавек, – бясспрэчны.

Каментары (2) - Дадаць

Падрабязней...
 
Культурны марафон.
Паводле Юрась Бусел, Алесь Квіткевіч   
10 May 2007 00 21 22

N.R.M.Прывітаньне, шаноўнае спадарства!

  Прапануем вашае ўвазе матэрыял, які зрабілі два маладых таленавітых журналіста часткова для газэты "Наша Ніва" і адмыслова для www.maladechna.org.

  Гэты матэрыял зьмяшчае 4 тэматычна зьвязаныя артыкулы: інтэрвію зь Лявонам Вольскім напярэдадні канцэрта, канцэрт N.R.M., апытаньне гледачоў пасьля канцэрту, інтэрвію зь  Пітам Паўлавым на наступны дзень пасьля канцэрта. Гэты культуровы марафон - аповед пра тое, як рыхтаваўся і адбыўся сольны выступ N.R.M. у Маладэчне. Для гісторыі нагадаем, што канцэрт праходзіў 6 траўня 2007 года.

Прыемнага чытаньня!

Каментары (2) - Дадаць

Падрабязней...
 
Вялікі канцэрт N.R.M.
Паводле nrsm.org   
24 April 2007 14 34 43

Інфармацыя з сайта Незалежнага Рэспубліканскага Саюза Моладзі (афіцыйны фан-клюб гурта Н.Р.М.) nrsm.org:

У межах прэзэнтацыі новага альбому

6 ТРАЎНЯ, 18.00, МАЛАДЭЧНА, «МАСТЕР-КЛУБ»
ВЯЛІКІ ЭЛЕКТРЫЧНЫ КАНЦЭРТ ГУРТУ N.R.M.
КОШТ КВІТКОЎ — 15.000
Тэлефоны для даведак:
Менск — 608 95 86, 778-69-09
Маладэчна — 501-87-86

Каментары (0) - Дадаць

 
Песьні Свабоды - 3
Паводле za-svabodu.org   
30 March 2007 21 16 32

19 сакавіка трэці выпуск "Песьняў Свабоды", прымеркаваны да дня народнага пратэсту на плошчы Каліноўскага ўвесну 2006 г. выйшаў у сьвет.

Каментары (0) - Дадаць

Падрабязней...
 
УВАГА! Старонка працуе ў цяжкіх умовах
Паводле Адміністрацыя   
23 March 2007 00 12 22

Шаноўнае спадарства!

Пасьля амаль тыднёвага перапынку, нашая старонка зноў запрацавала. На старонку быў зьдзейсьнены хакерскі напад. Шмат якая інфармацыя згубленая. На вялікі жаль, інфармацыя за апошні месяц на форуме таксама згубілася. Адміністрацыя старонкі па магчымасьці будзе шукаць варыянты ўзнаўленьня інфармацыі.

Зараз старонка працуе ў тэставым рэжыме. А таксама будзе зьмяшчаць інфармацыю, прысьвечаную надыходзячаму сьвяту - Дню Волі. Сёлета мы сьвяткуем 89-я ўгодкі БНР - гістарычнае беларускае дзяржавы. Сьвята абяцае быць сапраўды радасным і вясёлым.

Прапануем вашай ўвазе падборку матэрыялаў да Дня Волі. Сярод іншага, ёсьць матэрыял нашага земляка, маладачанца Сяргея Богдана.

Больш дакладная інфармацыя па працы старонкі, а таксама яе ўдасканаленьне адбудзецца пазьней.

А пакуль... Заклікаем усіх 25-га сакавіка на Пляц Каліноўскага (Кастрычніцкую Плошчу) а 12-й гадзіне. Будзьма разам!

P.S. І не забудзьцеся перавесьці гадзіньнікі...

Каментары (0) - Дадаць

 
Banners
Advertisement
Розум цывілізацыі
“Свабода ў сапраўднасьці і азначае заўсёдны выбар паміж альтэрнатывамі і, што яшчэ важней, свабодны выбар патрабуе стварэньня новых альтэрнатываў... але заўсёды існуе пэўны кошт свабоды — высілкі, рызыка, трывога. Нежаданьне плаціць гэты кошт і робіць людзей несвабоднымі.”
-Рымантас Кочунас
Апытаньне
Ці знаёмы вы з газэтай "Моладзь Віленшчыны"?
 
Хто зараз у Online
Надвор'е
10 мая 2008 (утро, 8:00):
Тэмпература: 11..13°C
Атм. ціск.: 748..750мм.р.с.
Вецер: сев 2..5 м/с
Адн. вільг.: 51..56%
Камфорт: 11..13°C
малооблачно без осадков
10 мая 2008 (день, 14:00):
Тэмпература: 17..19°C
Атм. ціск.: 748..750мм.р.с.
Вецер: сев 2..5 м/с
Адн. вільг.: 31..36%
Камфорт: 17..19°C
облачно без осадков
10 мая 2008 (вечер, 20:00):
Тэмпература: 11..13°C
Атм. ціск.: 748..750мм.р.с.
Вецер: с-в 2..5 м/с
Адн. вільг.: 60..65%
Камфорт: 11..13°C
малооблачно без осадков
11 мая 2008 (ночь, 2:00):
Тэмпература: 6..8°C
Атм. ціск.: 748..750мм.р.с.
Вецер: сев 1..3 м/с
Адн. вільг.: 82..87%
Камфорт: 6..8°C
облачно без осадков